Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Азбука паліталогіі: У пошуках беларускіх фашыстаў

Слова «фашызм», калі меркаваць па тым, як часта яго ўжываюць у газеце «СБ. Беларусь сегодня», перажывае ў дзяржаўнай публіцыстыцы другое нараджэнне.

Крыху статыстыкі. Калі за няпоўныя дваццаць гадоў з моманту яго першага згадвання на сайце газеты (17.07.2001) было апублікавана 620 артыкулаў, якія змяшчаюць гэта слова, то за студзень-лістапад 2020 года — 186 (30 %).

Справа, аднак, не ў колькасным росце. Кардынальна змяніўся сэнс, які «залатыя пёры» сталі ўкладваць у слова «фашызм». У нулявыя гады слова было звыклым для постсавецкага чалавека. Так, у першым артыкуле гаворка ішла пра дабрачынную аптэку «для былых вязняў фашызму».

Але што знаходзіць пошукавік сёння? «Марш против фашизма» — под бчб» (21.11.2020). «Дичь: марш против фашизма под нацистскими флагами — в Минске...» (22.11.2020). «Эта мантра от наших либералов-демократов нам уже хорошо известна: коммунизм = фашизм…» (04.11.2020).

І нарэшце, артыкул, што змяшчае выказванне галоўнага персанажа маёй «Азбукі паліталогіі». Не магу адмовіць сабе ў задавальненні, каб не працытаваць ключавы абзац: «Что касается фашизма, ко мне это никак не приклеишь, потому что я интернациональный человек. Для меня что украинец, что русский, что поляк, что белорус, литовец, немец — для меня все равно. Вы же видите мою политику. Я всегда гордился тем, что у нас нет драк и противоречий между разными национальностями. Я не националист… А фашизм — это высшая форма национализма. Фашистом может быть ярый националист — это не ко мне» (20.11.2020).

Веды, атрыманыя на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута ў гады брэжнеўскага застою, не схаваеш. А ў тыя слаўныя гады, па якіх сёння многія льюць кракадзілавы слёзы, уладальнікі дыпломаў «выкладчык гісторыі і грамадазнаўства» фашызм ад нацызму (нацыянал-сацыялізму) не адрознівалі.

І гэта не было вынікам нейкай недапрацоўкі. Усё адначасова і прасцей, і складаней, бо без падмены паняццяў у савецкіх ідэолагаў паўсталі б праблемы пры тлумачэнні пераваг сацыялізму над усімі іншымі грамадска-эканамічнымі фармацыямі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(10)