Азараў: У ГУБАЗіКу былі вельмі шчаслівыя, калі ездзілі адпачываць на Захад кожны год
Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў распавёў, як падчас яго працы ў сілавых структурах абмяркоўвалі паездкі на Захад. Ён лічыць, што каля 95% супрацоўнікаў добра ставяцца да Захаду.
— І яны былі вельмі шчаслівымі, калі самі ездзілі на Захад разам з жонкамі і дзецьмі, і адпачывалі кожны год. Нават у ГУБАЗіКу, — распавядае Азараў ў эфіры праграмы План: Б.
Той самы Бeдункевіч (намеснік начальніка ГУБАЗіК, начальнік 3-га ўпраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму — С.) вельмі любіў ездзіць у Італію. Кожны год ён туды ездзіў і расказваў, якія там прыгожыя каровы на лугах і як там усё класна, але трэба там выселіць людзей і засяліць рускімі, і тады будзе яшчэ лепей.
Яны любяць ездзіць, але перад сваім кіраўніцтвам кажуць, як на Захадзе дрэнна. Калі мы паглядзім прапагандыстаў, розных чыноўнікаў, якія кажуць, што на Захадзе дрэнна, яны так не думаюць. Яны гэта кажуць, бо так трэба кіраўніцтву. За гэта яны атрымліваюць заробак, розныя прэміі і г.д. Яны кажуць адно, а думаюць зусім іншае.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное