Аўстрыя пачала выдаваць пашпарты замежніка беларусам
13 лістапада стала вядома пра два першыя выпадкі атрымання пашпартоў замежніка грамадзянамі Беларусі ў Аўстрыі.
Як паведамілі ў Народнай амбасадзе Беларусі ў Аўстрыі, раней такая практыка ў адносінах да беларусаў і беларусак не ўжывалася. Таму што была магчымасць звярнуцца ў амбасаду і атрымаць новы пашпарт (што стала немагчымым пасля ўказу, які спыніў аказанне консульскіх паслуг для беларусаў замежжа), або ў рэдкіх выпадках праверанага пераследу беларусы атрымлівалі статус уцекачоў.
«Аднак, як падкрэсліў суддзя, хадайніцтва аб міжнароднай абароне з'яўляецца правам кожнага грамадзяніна, а не неабходнай ўмовай, каб даказаць небяспеку вяртання ў краіну паходжання, — тлумачаць у Народнай амбасадзе Беларусі ў Аўстрыі. — У кожным індывідуальным выпадку неабходна даказваць небяспеку паездкі ў Беларусь для прадаўжэння нацыянальнага пашпарта, а працэдура падачы на пашпарт іншаземца не прадугледжвае глыбокай праверкі».
Магчыма адмова ў першай інстанцыі, але не варта апускаць рукі, можна пісаць абскарджанне ў зямельны суд, раяць у Народнай амбасадзе Беларусі ў Аўстрыі і прапануюць звяртацца па кансультацыйную дапамогу.
Днямі стала вядома, што грамадзянам Беларусі стала прасцей легалізавацца ў Даніі. Былі ўнесеныя змены ў правілы афармлення замежных пашпартоў, якія набылі моц 8 лістапада.
Читайте еще
Избранное