Скандалы

Анжаліка Агурбаш, якая выказвалася супраць Лукашэнкі, прайграла ў судзе «футравую справу»

Эканамічны суд Менску вынес рашэньне ў справе сьпявачкі Анжалікі Агурбаш — вярнуць грошы ў поўным аб'ёме (плюс судовыя выдаткі) за ўзяты на рэалізацыю тавар, паведамляе Свабода.

Разглядаўся пазоў «Белкаапсаюзу» і «Белкаапзьнешгандлю» да індывідуальнай прадпрымальніцы і сьпявачкі Анжалікі Агурбаш аб выпатрабаваньні маёмасьці.

Нягледзячы на тое, што пасяджэньне было папярэдняе, суд ня стаў прызначаць дату асноўнага працэсу і цалкам задаволіў прэтэнзіі прадпрыемства. Не перашкодзіла гэтаму і адсутнасьць адказьніцы.

Паводле юрыдычнага аддзелу «Белкаапсаюзу», у лістападзе 2018 году з Анжалікай Агурбаш была заключаная дамова аб рэалізацыі 40 футравых вырабаў. Сьпявачка атрымала тавар і мусіла рэгулярна пералічваць грошы ад рэалізацыі, але гэтага не рабіла.

У выніку ёй выставілі суму ў памеры блізу 83 тысяч даляраў за «прысабечаную» прадукцыю і дадаткова каля 7 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны на судовыя выдаткі.

«Для мяне зварот у суд з боку „Белкаапсаюзу“ і „Белкаапзьнешгандлю“ — поўная нечаканасьць! Цяпер разьбіраюся ў сытуацыі. Я не пляную і не зьбіраюся нікуды зьяжджаць. У рамках прававога поля Расейскай Фэдэрацыі я сябе адчуваю ўпэўнена і бясьпечна. А вось ад цяперашняга рэжыму Лукашэнкі можна чакаць чаго заўгодна», — сказала тэлеканалу Белсат Анжаліка Агурбаш.

Згодна з заканадаўствам, рашэньне эканамічнага суду можа быць абскарджанае цягам 15 дзён.

Анжаліка Агурбаш падтрымала беларускі пратэст, сама брала актыўны ўдзел у акцыях каля беларускай амбасады ў Маскве, рэзка выказвалася пра рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі.

Анжелика Агурбаш: «Сейчас у Беларуси одна задача — остановить репрессии и геноцид народа»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(9)