Спорт

Сяргей Кайко, Новы час

Алімпіяда без парада

Расійскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч аднойчы прызнаўся: «Па тэлевізары я гляджу толькі тое, што рухаецца, — пра жывёл і спорт». Пра спорт — гэта безліч тэлеканалаў па ўсім свеце, у якіх лёгка заблытацца і якія ў бліжэйшыя тыдні абавязкова ўздымуць свае рэйтынгі.

Моду дыктуе нагода: у сталіцы Японіі пройдуць 32-я Алімпійскія гульні. Пачатак — ужо сёння, апошні акорд — 8 жніўня. Кажуць, беларусы сваё тэлебачанне глядзяць мала і яшчэ меней яму давяраюць, але спартыўныя трансляцыі тут выключэнне з правіл — бо заўсёды жывы эфір і аніякіх маніпуляцый.

Перамагае мацнейшы, хутчэйшы, спрытнейшы — за што спорт і любяць паўсюль, дзе можна ўключыць тэлепрыёмнік і ўтарашчыць позірк у блакітны экран.

Але што заўзятары — тут, так бы мовіць, налівай ды пі. Глядзі на тых, хто рухаецца, перажывай, спачувай і радуйся. Сапраўды сакральны сэнс Гульні маюць найперш для саміх спартсменаў.

Бо гэта галоўны старт чатырохгоддзя — а ў нашым выпадку нават пяцігодкі, таму што сёлетняя Алімпіяда праз кавід адбудзецца са спазненнем на дванаццаць месяцаў. Бо гэта тое, дзеля чаго дзеці ідуць займацца спортам, марачы аднойчы выступіць пад шатамі пяці кольцаў. Бо гэта — як «Оскар» для кінаакцёраў, а былых алімпійскіх чэмпіёнаў, вядома, не бывае.

Менавіта з гэтай прычыны калі ў Беларусі год таму ўсчынілся пратэсты, то спартсмены хаця і далучыліся да іх, але пра байкатаванне Гульняў гаворкі не было. Бо нават самы прынцыповы прыхільнік перамен не кіне камень у атлета, які чатыры гады рыхтаваўся, каб у адзін цудоўны дзень паказаць свету ўсё, на што здатны.

У антычныя часы Алімпіяды прыпынялі войны — зараз яны таксама служаць светлым ідэалам, хай сабе без двайных стандартаў часам не абыходзіцца.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(4)