Общество

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь і Ніна Лабковічы не выйшлі на свабоду

Іх пераводзяць у СІЗА на Валадарцы.

Фота viasna96

17 ліпеня пасля 72 гадзін з моманту затрымання на свабоду не выйшлі праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч і ягоная жонка Ніна Лабковіч, дырэктар аб’яднання інвестараў Angels Band, паведамляе «Вясна».

Іх пераводзяць у СІЗА №1.

Нагадаем, што 14 ліпеня былі затрыманыя 11 праваабаронцаў пазбаўленага ўладамі рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна». Некалькі чалавек былі вызваленыя ў той самы дзень, 17 ліпеня на свабоду выйшлі Андрэй Палуда і Алена Лапіцкая.

Восем праваабаронцаў праходзяць па крымінальнай справе паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты падаткаў).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(7)