Общество
Сямён Печанко, "Наша ніва"

Адбылася аварыя з удзелам машыны з картэжу прэзыдэнта

ДАІ, аднак, не дае пра яе інфармацыі. У аўторак 6 чэрвеня каля 11-й гадзіны раніцы на скрыжаваньні вуліцаў Першамайскай і Чырвонаармейскай адбылася аўтамабільная аварыя з удзелам машыны з картэжу А.Лукашэнкі. У канцы вуліцы Чырвонаармейскай знаходзіцца гараж прэзыдэнтуры, таму гэтым маршрутам машыны картэжу праяжджаюць штодзённа. Прычым, як кажуць мясцовыя жыхары, звычайна на даволі высокай хуткасьці.

Чорны мікрааўтобус з танаваным шклом з картэжу сутыкнуўся зь легкавіком «Пэжо». У выніку аварыі ў легкавіка быў моцна пашкоджаны перад, у мікрааўтобуса — бок.

Каб аказаць дапамогу пацярпеламу, на месца аварыі прыехала «хуткая». Разьбітае «Пэжо» амаль да вечара прастаяла непадалёк ад месца аварыі.

На жаль, нам не ўдалося высьветліць, кіроўца якой з машынаў пацярпеў і хто быў вінаваты ў здарэньні. Ва Ўпраўленьні ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму карэспандэнту «НН» было заяўлена: «Здарэньня ў гэтым месцы не зафіксавана».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)