«А як ночка нас застане, вынімай аруддзю» (Беларускi эратычны фальклёр)
Дзеля лепшага азнаямлення з беларускім эратычным фальклёрам прапануем некалькі прыпевак з адпаведнага зборніка.
Кажуць, што ў нас бульбу з’елі
Каларадскія жукі.
Без яе перазімуем,
Былі б толькі мужыкі.
Я раджаўся ўверх нагамі,
Бацька думаў: чорт з рагамі.
Бабка бегае, арот:
“Камсамольца Бог даёт”.
Мая мілка захварэла.
Захацела малака.
Не папала пад карову,
А папала пад быка.
Гаварыла баба дзеду:
“Я ў Амерыку паеду,
Паступлю ў публічны дом,
Буду жыць сваім трудом”.
Як на Лепельскім шляху
Ехала міліцыя.
Станавіцесь, дзеўкі, ракам,
Будзе рэпеціцыя.
Стань ка мне ты перадом,
А я к табе груддзю.
А як ночка нас застане —
Вынімай аруддзю.
І дай — гавараць,
І не дай — гавараць.
Трэба даць і паўтарыць,
Перастануць гаварыць.
Ай ты, полечка-трасуха,
Дай памацаць каля бруха.
Хоць трасіся — не трасіся,
А пад раніцу дасіся.
Гаварыла свайму дзеду:
“Беражы маркоўку,
Скора ў космас паляцім,
Здзелаем стыкоўку”.
Мяне мілы тузаў, тузаў,
Думаў, што я без рэйтузаў.
“Ты ня рві мае штаны,
Гузік — з левай стараны”.
Выхаджу і запяваю,
Пачынаю проста.
Я рашыла ўсім даваць
Лет да дзевяноста.
Раней была як абідна:
Із-пад юбкі ног ня відна.
А цяпер вот благадаць:
Із-пад юбкі ўсё відаць.
Я, бывала, усім давала
І Міколу, і Пятру.
А цяпер баюся СПІДу,
Луччы венікам натру.
Ой, юбка мая,
Юбка-раздувалка,
А пад юбкай у мяне
Хлебаздабывалка.
Наша Маша стара, стара,
Ніхто замуж не бярэ.
Прывязаць яе к бярозі,
Няхай заяц аддзярэ.
Мая мілка , дура дурай,
Занялася фізкультурай.
Хочаш вер, а хочаш плач —
Нарадзіла яна мяч.
Я купіла каўбасу
І ў прыпол паложыла.
Нешта ета каўбаса
Мяне растрывожыла.
Надаела жыць у Пінску,
Усюды трэскі, усюды пыль.,
Трэба зробіць абразанне,
Ехаць у родны Ізраіль.
Больш падрабязна пра беларускі эратычны фальклёр чытайце тут.
Читайте еще
Избранное