Общество

«27 ліпеня стане днём, калі беларусы будуць вывешваць на балконах, на лецішчах, на сваіх аўтамабілях бел-чырвона-белыя сцягі»

З нагоды дня прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце палітык і пісьменнік выказаліся пра значэнне гэтай даты, свае мары і спадзевы.

— З Днём Незалежнасці, Беларусь! Для мяне, як грамадзяніна і дэпутата Незалежнасці, менавіта, гэты дзень застаецца датай у святочным убранні. 27 ліпеня 1990 года 229 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання, з 232 зарэгістраваных, прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта былі першыя цагліны у падмурак сапраўнай незалежнасці, — піша Анатоль Лябедзька.

Можна спрабаваць штучна перапісаць гісторыю пад сябе, пад свае амбіцыі, пад інтарэсы свайго клана, але гэта часова. Я веру — дзень 27 ліпеня, які ужо мае сваё месца у календары беларускай гісторыі, стане і днём, калі беларусы будуць вывешваць на балконах, на флагштоках, на лецішчах, на сваіх аўтамабілях бел-чырвона-белыя сцягі і адзначаць гэта свята у сваіх сем’ях.

Так будзе! Жыве Беларусь!

Шэсце БНФ у другую гадавіну Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, 27 ліпеня 1992 года

— Дарагія сябры! Гэтаму фота — роўна 30 гадоў, — напісаў Сяргей Навумчык. — Так мы адзначылі гадавіну Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, якая была важным крокам да Незалежнасьці.

Веру, што хай ня мы, удзельнікі гэтага шэсьця, дык сёньняшнія маладыя пераможна пройдуць пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі па цэнтральным праспэкце ў вольнай, дэмакратычнай і незалежнай краіне. Жыве Беларусь!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)