«Загляне сонца». Што варта было б зрабіць з Валадаркай, якая прынесла столькі пакутаў беларусам
Развагі пра альтэрнатыўны лёс былой галоўнай турмы Беларусі.
У памяць пра Мікіту Мелказёрава і ягоную працу «Салідарнасць» публікуе абраныя выпускі з ягонага праекта «Загляне сонца».
У Мінску пачалі разбіраць будынкі на тэрыторыі былога СІЗА на Валадарскага. Пасля рэканструкцыі там плануецца адчыніць пляцоўку для культурна-масавых мерапрыемстваў.
І гэтым разам мы пранануем выпуск, прысвечаны гісторыі
стварэння галоўнай турмы Беларусі, дзе сядзелі Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго дачка Каміла, якая падтрымала паўстанне Кастуся Каліноўскага. А таксама Мікола Статкевіч ды многія іншыя з хвалі пратэстаў 2020 года.
У гэтай перадачы Мікіта Мелказёраў падзяліўся ўласнымі развагамі пра тое, што варта было б зрабіць з Валадаркай, якая прынесла столькі пакутаў беларусам.
Калі для вас гэта бяспечна, падпішыцеся на канал Загляне сонца, каб сістэматызаваць свае веды па гісторыі краіны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное