Уладзімеру Асіпенку скарацілі пакараньне на 1 год
Вязень Івацэвіцкай калёніі Уладзімер Асіпенка выйдзе на волю на год раней.
Былы вайсковец з Ваўкавыску Уладзімер Асіпенка праходзіў па адной справе зь Мікалаем Аўтуховічам. Асіпенку, як і Аўтуховіча, абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэрактаў супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, але ў судзе гэта пацьверджаньня не знайшло. Уладзімер Асіпенка, аднак, быў прызнаны судом вінаватым у незаконных дзеяньнях са зброяй і атрымаў тры гады зьняволеньня. Сваёй віны былы вайсковец не прызнаў і казаў, што зь ім паквіталіся за антыкарупцыйную дзейнасьці і салідарнасьць з Аўтуховічам. За кратамі Ўладзімер Асіпенка знаходзіцца з 8 лютага 2009 году.
Читайте еще
Избранное