Судзяць Сяргея Каваленку
Суд над Сяргеем Каваленка, якога абвінавачваюць у хуліганстве (за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы Віцебска 7 студзеня) і супраціве супрацоўнікам міліцыі, праходзіць у Віцебску 12 траўня.
Абвінавачваемы заявіў недавер суддзі, аднак хадайніцтва пра яго адхіленне не было задаволена.
Бліжэй да 12 гадзін Сяргей Каваленка запатрабаваў перакладчыка. Гэтае хадайніцтва задаволілі з другога разу.
Пакуль у працэсе аб’яўлены перапынак да 14:30.
Віцебскага актывіста судзяць за злоснае хуліганства – так кваліфікавалі ў міліцыі вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на елцы. А таксама за супраціў міліцыянтам, якія затрымлівалі яго 7 студзеня. Калі Сяргея Каваленку прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 5 гадоў турмы.
Читайте еще
Избранное