Политика

Сікорскі: «У Беларусі ў прапорцыі да колькасці насельніцтва больш палітычных зняволеных, чым у Польшчы ў часы ваеннага стану»

Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся пра зняволенага ў Беларусі Анджэя Пачобута.

У інтэрв’ю тэлеканалу TVN24 Радослаў Сікорскі, як паведамляе Белсат, адказаў на пытанне пра вызваленне Анджэя Пачобута:

Усе ведаем, што гэта за рэжым. Мы спрабуем рознымі каналамі, і на нашым кантыненце, і ў згодзе з саюзнікамі, паўплываць на гэтую сітуацыю. Але памятайма, што ў Беларусі ў прапорцыі да колькасці насельніцтва больш палітычных зняволеных, чым у Польшчы ў часы ваеннага стану.

Ваенны стан у Польшчы трываў з 13 снежня 1981 года да 22 ліпеня 1983 года. Яго ўвялі ў адказ на рост уплыву прафсаюзу «Салідарнасць». Улады тлумачылі, што існуе небяспека «антыдзяржаўнай дзейнасці», хоць фактычна асноўнай мэтай была ліквідацыя ўплыву «Салідарнасці» і спыненне дэмакратычных пераўтварэнняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(10)