Дарагія ўкраінцы, памятайце: беларусы на вашым баку. Беларусы — гэта не рэжым. Беларусь і Украіна — частка дэмакратычнай Еўропы. І я веру, што разам мы пераможам расійскі імперыялізм і даб’ёмся справядлівага міру.
«Мы не хочам жыць у расійскай камунальнай кватэры»
Беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў расійскай агрэсіі і выказалі салідарнасць з Украінай.
Мітынг памяці загінулых ва Украіне адбыўся 2 лютага ў літоўскай сталіцы. У мерапрыемстве, якое ладзіла арганізацыя «Дапамога», узялі ўдзел беларусы Вільні.
— У Пуціна аднолькавыя мэты адносна і Украіны, і Беларусі — анэксія і поўны кантроль. Ва Украіне ён дамагаецца гэтага з дапамогай ракет і дронаў, а ў Беларусі — праз Лукашэнку, — адзначыў у сваёй прамове дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. — Мы не хочам жыць у расійскай «камунальнай кватэры». Нашая мара — жыць у сваіх дамах, украінскім і беларускім, у еўрапейскім квартале.
Падчас мітынгу таксама быў паказаны відэазварот Святланы Ціханоўскай, у якім яна выказала словы падтрымкі ўкраінскаму народу і падкрэсліла салідарнасць беларусаў з Украінай у барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
Лідарка дэмакратычных сіл адзначыла, што барацьба Украіны за свабоду непарыўна звязаная з барацьбой беларусаў за дэмакратыю, і выказала ўпэўненасць, што разам народы Усходняй Еўропы здолеюць перамагчы імперыялізм і дасягнуць справядлівага міру:
— Гэтая халодная зіма асабліва цяжкая для Украіны. У дамах няма ацяплення, святла, электрычнасці. Таму няхай нашая з вамі салідарнасць хоць крышку сагрэе людзей. А нашыя данаты дапамогуць ім набыць самае неабходнае, — перадае словы Святланы Ціханоўскай яе прэс-служба.
Читайте еще
Избранное