Міліцыя вярнула журналістам тэхніку

Відэааператару НН Таццяне Гаўрыльчык і фотакарэспандэнтцы Юліі Дарашкевіч 18 студзеня ў Цэнтральным РУУС сталіцы вярнулі абсталяванне, забранае месяц таму, калі журналістак затрымалі падчас асвятлення акцыі «Фемен» ля будынку КДБ.

У міліцыі такое доўгае трыманне відэакамеры і фотаапарата тлумачылі праверкамі ў сувязі з акцыяй «Фемен».

Відэасюжэт, зняты Гаўрыльчык у той дзень, на відэакасеце, вернутай разам з камерай, адсутнічае.