Политика

Карбалевіч: Лукашэнка праясніў свае планы. Канстытуцыя будзе прымацца на рэфэрэндуме

З выступу Лукашэнкі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі 31 снежня вынікае наступнае, піша Валер Карбалевіч.

— Першае. На Ўсебеларускім народным сходзе (УНС) прымаць Канстытуцыю не будуць.

Другое. Канстытуцыя будзе прымацца на рэфэрэндуме.

Трэцяе. Лукашэнка плянуе надаць УНС канстытуцыйны статус.

Чацьвёртае. «Ніхто паўнамоцтвы шалёныя на Ўсебеларускі народны сход адпраўляць ня будзе».

Пятае. Лукашэнка абвяргае вэрсіі, што яго абяруць старшынёй УНС і перададуць паўнамоцтвы прэзыдэнта.