Кандрусевіч пра вяртанне дамоў: «Гэта мая зямля!»
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў пра першыя хвіліны на радзіме.
Тут і далей фота Надзеі Бужан, Наша Ніва
24 снежня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь амаль праз чатыры месяца пасля вымушанага знаходжання ў Польшчы.
У гэты самы дзень ён правёў брыфінг для прэсы. Як паведамляе Наша Ніва, Кандрусевіч са слязамі ў голасе расказаў, як папрасіў кіроўцу спыніцца, калі перасек беларускую мяжу, стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртанне і пацалаваў зямлю: «Гэта мая зямля!»
Нагадаем, што перад брыфінгам арцыбіскуп Кандрусевіч так акрэсліў тое, што з ім адбывалася цягам апошніх месяцаў:
— Ва ўзросце амаль што 75 гадоў я нечакана для сябе апынуўся ў складанай сітуацыі, якую ўспрымаю як чарговы досвед Божага Провіду і як свой жыццёвы крыж.
24 снежня арцыбіскуп прымае ўдзел у святочнай імшы ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. На наступны дзень, 25 снежня, ва ўрачыстасць Раства Хрыстовага, Мітрапаліт будзе служыць святыя Імшы ў Чырвоным касцёле а 11.00 і 13.00.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное