Общество
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, «Завтра твоей страны»

Каго палохаюць графіці на мінскіх вуліцах?

На вуліцах Мінску ідзе вайна — малазаўважная, але непрымірымая. Невялікі партызанскі атрад вулічных мастакоў, не зважаючы на відавочную няроўнасць сілаў, штоноч робіць вылазкі на тэрыторыю супернікаў — гарадскіх камунальшчыкаў. Ці варта баяцца мастака з балёнікам фарбы і ці ўдасца мінскім уладам прыручыць стваральнікаў шэдэўраў фундаментальнага супрэматызму?

Падчас «ваенных дзеянняў» Грамадскае аб’яднанне «Авангард» абвесціла сябе перамоўшчыкам.

— Я мяркую, што час ужо вывоводзіць мастацтва графіці ў «белы свет» , легалізовываць, каб хлапцоў не каралі за яго, каб яны маглі развіваць свой патэнцыял, не турбуючыся пра магчымую адказнасць, — кажа старшыня «Авангарда» Марат Абрамоўскі.

Задумаўшы скіраваць сваю актыўнасць на графіці, суполка звярнулася ў Мінгарвыканкам з прапановай стварыць серыю дазволеных малюнкаў. У выніку чыноўнікі вылучылі 120 аб’ектаў, якія, з іх пункту гледжання, падыходзяць для стрыт-мастацтва, — смеццевыя бакі ды закінутыя будыніны.

Працяг матэрыялу чытайце тут.