Фотафакт. У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага
25 сакавіка, на Дзень Волі, у Запарожжы адбылася ўрачыстасць узнагароджання ваяроў Палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба Палка.
«За баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленую ў полі бою, нашы пабрацімы атрымалі шэраг дзяржаўных узнагарод: адзнакі міністра абароны — ваенны крыж, крыж доблесці і жалезны крыж, ведамасныя ўзнагароды за баявыя заслугі, а таксама — медаль Рады БНР за баявыя заслугі.
Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў!
І віншуем усіх беларусаў з Днём Волі!»
Читайте еще
Избранное