Фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм» прызналі «экстрэмісцкім»

Прапануем яго вашай увазе.

 

Фільм «Дарога на Курапаты» быў зняты нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» у 1990-м. Гэта дакументальная стужка пра ўрочышча пад Мінскам, дзе ў гады сталінскага тэрору былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек, у тым ліку і тагачасная навуковая і культурная эліта Беларусі.

Рэжысэрам фільму «Дарога на Курапаты» быў Міхаіл Жданоўскі (1939-2023 годзе). У стварэнні стужкі ўдзельнічаў і Зянон Пазняк, дзякуючы якому па вялікім рахунку і стала вядомая праўда пра курапацкія магілы.

За цыкл стужак «Дарога на Курапаты», «Жаўрукі Беларусі», «Успаміны пра Мікалая Равенскага» Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Але гэта не спыніла лукашэнкаўскіх суддзяў.