Новости

Беларусы адкрываюць у Кіеве другі Цэнтр нязломнасці

Каб дапамагчы жыхарам сталіцы Украіны перажыць холад, 11 лютага беларусы ўсталёўваюць другі намет, бо першы больш не спраўляецца з колькасцю людзей, якім патрэбна дапамога.

Пра гэта паведамляе дабрачынны фонд Вільна Білорусь.

«Цэнтр нязломнасці — месца, дзе ёсць святло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваецца салідарнасць і чалавечнасць.

Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў.

Ад імя беларускай супольнасці Украіны выказваем шчырую падзяку Алене Жаркевіч і ўсім, хто дапамог рэалізаваць гэтую важную і патрэбную справу».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)