Адкуль грошы, Алесь?
Сярод апанентаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах-2010 найбольшыя прыбыткі задэклараваў Алесь Міхалевіч.
Частку іх складаюць грошы ад прададзенай паловы дома ў Мар’інай Горцы, што належала палітыку. Частка — паступленні ад здачы ў арэнду кватэры ў Мінску. І рэшта прыбыткаў — Алесевы заробкі.
Кім працуе Алесь Міхалевіч? У афіцыйнай біяграфіі значыцца, што ў 2008 — 2010 гг. ён з'яўляўся юрыстам Беларускага незалежнага прафсаюза, а з 2010 г. — дырэктарам Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг.
Нагадаем, што следам за Міхалевічам у рэйтынгу задэклараваных прыбыткаў ідуць Дзмітрый Ус — 34 мільёны, Уладзімір Някляеў — 22, Рыгор Кастусёў — 20 Віталь Рымашэўскі — 14, Мікалай Статкевіч — 8, Яраслаў Раманчук — менш за 7.
Андрэй Саннікаў і Віктар Цярэшчанка пазначылі ў дэкларацыях, што летась не мелі ніякага прыбытку.
Читайте еще
Избранное